30 кастрычніка 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Паўлавіча Вялічкі (1943–2018), журналіста, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Паўлавіч Вялічка нарадзіўся 30 кастрычніка 1943 г. у в. Масявічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька вярнуўся з вайны, быў сталяром і цесляром, дапамагаў аднавяскоўцам пераадольваць пасляваеннае разбурэнне. У роднай вёсцы ў тыя часы існавала пачатковая школа, пасля заканчэння якой Валодзя працягваў вучобу ў Магілявецкай сярэдняй школе, якую закончыў у 1961 г.
9 кастрычніка 2023 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Фамы Сямёнавіча Дзем’янюка (1898–1968), вучонага-тэхнолага, доктара тэхнічных навук, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі РСФСР
Фама Сямёнавіч Дзем’янюк нарадзіўся 9 кастрычніка 1898 г. у в. Пескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1926 г. скончыў механічны факультэт Маскоўскага механіка-машынабудаўнічага інстытута імя М. Э. Баўмана. Адзін з першых выпускнікоў савецкіх ВНУ.
28 студзеня 2023 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943–2002), кiнарэжысёра, народнага артыста Беларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР
Міхаіл Мікалаевіч Пташук нарадзіўся 28 студзеня 1943 г. у в. Федзюкі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Гэта былі вельмі цяжкія часы нямецка-фашысцкай акупацыі. Маладая сям’я жыла ў зямлянцы, бацька цяжка хварэў і праз тры гады яго не стала. Выхаванне сына лягло на плечы маці Марыі Сямёнаўны і бабулі Лізаветы Раманаўны.
17 снежня 2022 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Барыса Львовіча Шапашніка (1902–1985), канструктара ў вобласці аўтамабілебудавання, доктара тэхнічных навук, Героя Сацыялістычнай Працы (1973)
Барыс Львовіч Шапашнік нарадзіўся 17 снежня 1902 г. у г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у беднай шматдзетнай яўрэйскай сям’і. Бацькі імкнуліся даць дзецям адукацыю. Барыс наведваў пачатковую 4-класную школу, а затым вышэйшае 4-класнае вучылішча, якое не закончыў з-за недахопу сродкаў, але займаўся самаадукацыяй.
20 ліпеня 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Чаранкевіча (1942), вучонага ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002)
Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1942 г. у в. Палянічыцы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу Баранавіцкага раёна. Паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1964 г.
23 сакавіка 2022 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Іосіфавіча Пасюкевіча (1932), вучонага-геолага, аднаго з адкрывальнікаў жалезарудных і іншых радовішчаў на Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР
Вадзім Іосіфавіч Пасюкевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1932 г., у в. Зялёная Гарадзішчанскай гміны Навагрудскага павета (цяпер Гарадзішчанскага пасялковага савета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы год працаваў у сельскай школе настаўнікам.
1 сакавіка 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Шкута (1937–2002), вучонага ў галіне інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1982)
Мікалай Васільевіч Шкут нарадзіўся 1 сакавіка 1937 г. у в. Сялявічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у якім у 1957 г. была адкрыта кафедра вылічальнай матэматыкі, а ў 1958 г. створаны матэматычны факультэт.
15 жніўня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Андрэевіча Барысюка (1941), вучонага ў вобласці ракетна-касмічнай тэхнікі, генерал-лейтэнанта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі (1994)
Мікалай АндрэевічБарысюк нарадзіўся 15 жніўня 1941 г. у вёсцы Рэчыца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Ва Узброеных Сілах СССР з 24 жніўня 1959 г. Скончыўшы ў 1962 г. Ленінградскае ордэна Леніна Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ, Мікалай Барысюк звязаў свой лёс з воінскімі часцямі касмічнага прызначэння.
28 мая 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Дземчука (1946–2016), вучонага ў галіне машынабудавання, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР
Міхаіл Іванавіч Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 г. у вёсцы Дзявяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласціў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Іосіфавіч, быў здольным да вучобы і марыў, каб сын атрымаў вышэйшую адукацыю. Міхаіл закончыў сем класаў у вёсцы Рынкі, потым вучыўся ў сярэдняй школе № 2 г. Кобрына. Праяўляў цікавасць да вучобы, вучыўся на «выдатна». Велізарнае жаданне дасягнуць поспеху пры пастаяннай і карпатлівай працы, мэтанакіраванасці дазволілі юнаку закончыць школу з залатым медалём.
6 лістапада 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Канстанцінавіча Карунаса (1950), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)
Васіль Канстанцінавіч Карунас нарадзіўся 6 лістапада 1950 г. у г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1973). Працаваў у Мiнскiм абласным фiлiяле інстытута «Белдзяржпраект». У 1973–1974 гг. служыў у Савецкай арміі.